Роза Умбетаўна Джама́нава (; , Акцюбінск, Казахская АССР — , Алматы, Казахстан) — казахская оперная спявачка (сапрана), педагог. Народная артыстка СССР (1959).
Біяграфія Нарадзілася ў Акцюбінску (цяпер — Актабэ, Казахстан).
У Уральску скончыла музычную школу, у 1949 годзе — музычнае вучылішча па класе габоя і вакалу. У 1949—1954 гадах вучылася ў Алматы, у Дзяржаўным інстытуце мастацтваў імя Курмангазы (цяпер Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы) у класе вакалу ў А. М. Курганава.
З 1953 года — салістка Казахскага тэатра оперы і балета імя Абая (Алматы).
Таксама выступала як канцэртная спявачка.
Валодала выдатным голасам своеасаблівага серабрыстага тэмбру. Псіхалагічная тонкасць і глыбіня яе вобразаў, высокая вакальная культура — з’яўляліся адметнымі рысамі яе выканальніцкага стылю. Самы лепшы, самы любімы яе вобраз — Чыо-Чыо-сан ў оперы «Чыо-Чыо-Сан» Дж. Пучыні. У ім з найбольшай сілай выявіўся шматгранны талент артысткі, яе высокая вакальная культура.
У рэпертуары вядучыя партыі ў больш чым 20-ці операх казахстанскіх кампазітараў.
З 1951 года гастралявала за мяжой (Польшча (1959), Індыя (1963), Канада (1967), Італія (1968), Венгрыя, Фінляндыя, ФРГ і інш.).
З 1977 года выкладала ў Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы (прафесар з 1987 года).
З 2003 года — кансультант вакальнага факультэта Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы.
Крыніцы
Літаратура
Зарубин В. И. Джама́нова Роза Умбертовна // Музыкальная энциклопедия: [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 2: Гондольера — Корсов. — 1974. — Стб. 221. — 960 стб., илл. — 102 000 экз. Львов Н. И. Джама́нова Роза Умбертовна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 2: Гловацкий — Кетуракис. — М., 1963. — Стб. 404—405. — 1216 стб. с илл., 14 л. илл. — 43 000 экз.
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Казахстана Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання