Антон Вітальевіч Вашкевіч (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006» (да 2006 года — СДзЮШАР №10). Першыя трэнеры — Сяргей Уладзіміравіч Крукаў і Сяргей Іванавіч Шайкоўскі.

Пачаў сваю прафесійную кар’еру ў сезоне 2010/11 у другой камандзе «Мінск-2006», і працягнуў бараніць колеры юных «Цмокаў» да 2014 года. У 2014 годзе перабраўся ў Тальяці, дзе выступаў за другую каманду «Чырвоныя крылы». Сезон 2015/16 правёў у складзе «Імпульс-БДУІР», а сезон 2016/17 — у віцебскім «Рубоне».

У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»Вітаем навічка «Цмокаў»!. У асноўным выступаў за рэзервовы склад клуба. Перыядычна прыцягваўся ў асноўную каманду на гульні Адізнай лігі ВТБ (у сезонах 2017/18—2018/19 прыняў удзел у 4-х гульнях лігі)Антон Вашкевич. У студзені 2020 года вярнуўся ў «Імпульс-БДУІР».

Скончыў БДУІР. У складзе баскетбольнай каманды ўніверсітэта неаднаразова станавіўся пераможцам Рэспубліканскай студэнцкай баскетбольнай лігі Беларусі.

Кар’ера 2010—2012 — Мінск-2006-2 2012—2014 — Цмокі-Мінск-2 2014—2015 — Чырвоныя крылы-2 (Тальяці, Расія) 2015—2016 — Імпульс-БДУІР (Мінск) 2016—2017 — Рубон (Віцебск) 2017—2019 — Цмокі-Мінск 2017—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2020—2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск) У Непрафесійнай баскетбольнай лізе Беларусі 2015—2016 — RVB.by (Мінск) з 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск)

Зборная Беларусі Выступаў за юнацкую U-16 (2009—2010), юніёрскую U-18 (2011—2012) і моладзевую U-20 (2014) зборную Беларусі.

У 2016—2019 гадах прыцягваўся ў мужчынскую зборную Беларусі. Правёў за нацыянальную зборную 2 афіцыйных гульні ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 у лютым 2018 года — са зборнымі Іспаніі і Славеніі.

У маі 2018 года ў складзе студэнцкай зборнай Беларусі прымаў удзел у Міжнародным студэнцкім баскетбольным кубку, дзе беларуская зборная заняла другое месца.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2011/2012, 2013/2014, 2018/2019, 2020/2021. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017. Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.

Спасылкі Профіль на сайце sports.ru Профіль на сайце basketball.realgm.com Профіль на сайце fiba.basketball Профіль на сайце Беларускай федэрацыі баскетбола Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце proballers.com Профіль на сайце championat.com Профіль на сайце nbl.by

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Цмокі-Мінск-2» Катэгорыя:Ігракі «Імпульса-БДУІР» Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск Катэгорыя:Ігракі «Чырвоных Крылаў» Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20