Ірына Аляксандраўна Курачкіна (нар. , в. Ракушава Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская спартсменка, барэц вольнага стылю ў катэгорыі да 57 кг.

Сярэбраны прызёр XXXII летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў 2019 года, чэмпіёнка Еўропы 2018 і 2021 гадоў, бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў і сярэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы 2016 года.

Біяграфія Вырасла ў шматдзетнай сялянскай сям’і. З 2007 года займалася лёгкай атлетыкай у Бабруйскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву, у 2010 годзе з-за траўмы перавялася на аддзяленне вольнай барацьбы. У 2017 годзе скончыла факультэт фізічнага выхавання МДУ імя А. А. Куляшова.

Уваходзіць у склад жаночай нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. Шматразовая пераможца і прызёр моладзевых чэмпіянатаў Еўропы і свету. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа па вольнай барацьбе. Пражывае ў Бабруйску.

Міжнародныя спаборніцтвы

ГодМесца правядзенняВагавая катэгорыяВынік<center> Летнія Алімпійскія гульні2020Токіа, Японіяжаночая барацьба, да 57 кг2 месца<center> Еўрапейскія гульні2019Мінск, Беларусьжаночая барацьба, да 57 кг1 месца<center> Чэмпіянаты свету2019Нур-Султан, Казахстанжаночая барацьба, да 57 кг3 месца2018Будапешт, Венгрыяжаночая барацьба, да 57 кг15 месца2017Парыж, Францыяжаночая барацьба, да 55 кг3 месца2013Будапешт, Венгрыяжаночая барацьба, да 51 кг7 месца<center> Чэмпіянаты Еўропы2021Варшава, Польшчажаночая барацьба, да 57 кг1 месца2020Рым, Італіяжаночая барацьба, да 57 кг3 месца2019Бухарэст, Румыніяжаночая барацьба, да 57 кг8 месца2018Каспійск, Расіяжаночая барацьба, да 55 кг1 месца2016Рыга, Латвіяжаночая барацьба, да 53 кг2 месца2013Тбілісі, Грузіяжаночая барацьба, да 51 кг10 месца<center> Кубкі свету2020Белград, Сербіяжаночая барацьба, да 55 кг1 месца2018Такасакі, Японіякаманда6 месца2013Улан-Батар, Манголіяжаночая барацьба, да 51 кг7 месца

Палітычная пазіцыя Падпісала «Адкрыты зварот спартыўнай супольнасці Беларусі», якая выступае за дзеючую ўладу краіны пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Узнагароды і званні ганаровае званне Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года Магілёўшчыны-2019».

Спасылкі Ірына Курачкіна — профіль на сайце International Wrestling Database

Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па барацьбе Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Чэмпіёны Еўрапейскіх гульняў 2019 года Катэгорыя:Асобы на марках