Пятро́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пятровічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Смалявіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 13 сакавіка 1975 года скасаваны вёскі Заямнае II і Заямнае III (зліліся з вёскай Заямнае I)Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 сакавіка 1975 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).. 10 лютага 1977 года ў склад Драчкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Вялікі Камень, Калюга, Сінія Горы і хутар Дуброва)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).. 16 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Драчкаўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1706 чалавек, з іх 92,1 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 1,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: вёскі Быкачына, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор’е, Задвор’е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукава, Першамайская, Плюшчай, Пятровічы, Самсонаўка, Узбарогі і Чырвоны Лужок.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смілавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мінскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе