Обудскі ўніверсітэт () — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Будапешт (раён Обуда).
Агульная характарыстыка Заснаваны ў 2000 годзе як Будапешцкі тэхнічны каледж (). У 2010 годзе ВНУ была перайменавана ў гонар старажытнага раёна венгерскай сталіцы — Обуды — і атрымала статус універсітэта. Сучасная ВНУ была створана ў выніку аб’яднання трох політэхнічных інстытутаў: Тэхнічнага каледжа Доната Банкі, Тэхнічнага каледжа Кальмана Канда і Каледжа лёгкай прамысловасці. Маючы амаль 13 000 студэнтаў, Обудскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з найбуйнейшых тэхнічных універсітэтаў у краіне.
Структура Факультэт машыназнаўства і бяспекі Факультэт электратэхнікі Факультэт інфармацыйных тэхналогій Эканамічны факультэт Факультэт інжынернай экалогіі Інжынерны факультэт
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Будапешта Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы