Кейт Ален (; нар. , Джыланг, Вікторыя, Аўстралія) — аўстрыйская трыятланістка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў.

Пачала займацца трыятлонам у 1996 годзе. Пасля некалькіх гадоў трэніровак са сваім былым трэнерам Марыа Хайсам Ален атрымала аўстрыйскае грамадзянства ў 2002 годзе і пачала ўдзельнічаць у спаборніцтвах на чэмпіянаце свету. Яе першыя буйныя спартыўныя дасягненні пачаліся ў 2003 годзе. Яна выйграла чэмпіянат Аўстрыі на алімпійскай, доўгай і жалезнай дыстанцыях, а на этапах кубка свету тры разы ўваходзіла ў першую дзясятку. На чэмпіянаце свету 2003 яна стала 16-й.

У 2004 годзе Ален заняла другое месца на чэмпіянаце Еўропы, а затым перамагла на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах. За гэта дасягненне яна была прызнана Спартсменкай года Аўстрыі.

Пасля гэтага Ален двойчы выйгравала нацыянальны чэмпіянат, у 2007 годзе выйгравала сярэбраныя медалі чэмпіянату Еўропы ў індывідуальным і камандным заліках і заняла трэцяе месца на этапе кубка свету. 15 чэрвеня 2008 года яна кваліфікавалася на Алімпійскія гульні 2008 у Пекіне паводле рэйтынгу Міжнароднага саюза трыятлона.

Катэгорыя:Трыятланісты Аўстрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Аўстрыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па трыятлоне Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Трыятланісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года