Жульен Абсалон (; нар. , Рэмірмон, Вагезы) — французскі прафесійны велагоншчык у дысцыпліне крос-кантры. Алімпійскі чэмпіён 2004 і 2008 гадоў. Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы.

Жульен Абсалон выйграў залатыя медалі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 і летніх Алімпійскіх гульнях 2008 гадоў. На летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў яго на першым крузе пракалолася веласіпедная шына.

Быў шэсць разоў абсалютным пераможцам Кубка свету па маўнтынбайку ў 2003, 2006—2009, 2014 гадах. 7 жніўня 2016 года заваяваў Кубак свету па крос-кантры. Пяціразовы чэмпіён свету 2004—2007, 2014 гадоў у гонках крос-кантры горным ровары. Ён таксама выйграў усе чатырнаццаць французскіх крос-кантры чэмпіянатаў у перыяд з 2003 па 2016 год і пяць чэмпіянатаў Еўропы (2006, 2013—2016). Завяршыў кар’еру ў 2018 годзе.

Катэгорыя:Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Велагоншчыкі Францыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Францыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па веласпорце Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года Катэгорыя:Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года