Ада́менка — рака ў Беларусі, правы прыток Дняпра на тэрыторыі Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 65 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 1,3 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Чарналессе, на поўдзень ад вёскі Істопкі. Вусце каля аграгарадка Новы Быхаў. Каналізаваная амаль на ўсім працягу, акрамя невялікіх участкаў у нізоўі.

Літаратура

Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.

Ліст карты N-36-85. Выданне 1978 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна