Плесаві́ца — рака (ручай) у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Друйка (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 27 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 м/км. Выцякае з возера Опліса за 1 км на ўсход ад вёскі Пустошка, вусце каля аграгарадка Друйск. Цячэ ў межах Браслаўскай грады. Азёрнасць вадазбору каля 2,5 %. У басейне Плесавіцы возера Лінок.

Літаратура

Ліст карты N-35-7. выданне 1984 г.

Катэгорыя:Рэкі Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Друйкі