Інду́рка — рака ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Свіслач (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 85 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 ‰. Пачынаецца каля вёскі Старадубавая на схілах Гродзенскага ўзвышша, упадае ў Свіслач на ўсходзе ад вёскі Баброўнікі. На працягу 3,8 км каналізаваная (ад вёскі Луцкаўляны да вёскі Рагачы). Каля вёскі Луцкаўляны створана сажалка (плошча 0,34 км²).
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Гродзенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Свіслачы (прыток Нёмана)