Ы, ы — 28-я літара беларускага алфавіта, 29-я літара рускага алфавіта. У іншых славянскіх кірылічных алфавітах адсутнічае (у сучасных паўднёваславянскіх мовах старажытныя гукі [ы] і [і] супалі даўно, але літара Ы з сербскага і балгарскага алфавіта была выключаная толькі ў XIX стагоддзі). Выкарыстоўваецца таксама ў кірылічных пісьменнасцях неславянскіх моў.
Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай Ꙑ («еры»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала галосны гук [ы] (быдло, тынъ). Лічбавага значэння не мела. У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі, акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму.
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае нелабіялізаваны галосны гук [ы] сярэдняга рада верхняга пад’ёму (рызыка, чырвоны). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт