Казімір Чаховіч (; нар. каля 1777 — 1834) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Віктара Чаховіча і Феліцыяны з Жабаў. Харунжы Ашмянскага павета, у 1811 годзе віцэ-маршалак, са студзеня 1813 па 1817 год маршалак шляхты Ашмянскага паветаTamara Bairašauskaitė. Lietuvos bajoru̧ savivalda XIX a. pirmojoje pusėje. - Vilnius - 2003 - ISBN 9986-780-55-1.

Пасля смерці бацькі да Казіміра перайшла сядзіба ў Багданаве. У канцы XVIII ст. ён пачаў перабудову старой сядзібы ў формах класіцызму. Побач ён пабудаваў новы мураваны двухпавярховы будынак з порцікам на двух калонах. Пасля смерці ўдавы Казіміра сядзіба была прададзена з малатка адвакату Фердынанду Рушчыцу (1786—1848), жанатаму на Ганне з Чаховічаў.

Сям’я У шлюбе з Антанінай з Пшацішэўскіх.

Катэгорыя:Павятовыя маршалкі ашмянскія