Марына Цімафееўна Сямёнава (; 30 мая (12 чэрвеня) 1908, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — , , Расійская Федэрацыя) — савецкая расійская артыстка балета, балетны педагог. Герой Сацыялістычнай Працы (1988). Народная артыстка СССР (1975). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941) і Прэміі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2004).
Біярафія Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. У 1925 годзе скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча па класу А. Я. Ваганавай. Паступіла ў трупу Ленінградскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета і працавала ў ім да 1930 года. У 1930 годзе перайшла ў Вялікі тэатр у Маскве. У 1935—1936 гадах выступала на сцэне Парыжскай нацыянальнай оперы па запрашэнні кіраўніка балетнай трупы Сержа Ліфара. Танцавальную кар’еру скончыла ў 1952 годзеМарина Семенова // Сайт Вялікага тэатра. З 1953 года М. Ц. Сямёнава балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра. У 1954—1960 гадах выкдладала ў Маскоўскім харэаграфічным вучылішчы. З 1960 года М. Ц. Сямёнава працавала ў Расійскім інстытуце тэатральнага мастацтва. З 1997 года — прафесар.
Жыла ў Маскве. Памерла 9 чэрвеня 2010 года. Пахавана ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Творчасць Мастацтву М. Ц. Сямёнавай уласцівы віртуознасць, пластычнасць, тэхнічнасць. Гарманічна спалучала героіка-трагедыйны і лірыка-камедыйны пачатак. Сярод выкананых партый: Нікія («Баядэрка» Л. Мінкуса, 1926, 1930), Прынцэса Фларына, Прынцэса Аўрора («Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага, 1930), Канчыта («Камедыянты» Р. Гліэра, 1931), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні, 1934), Жызэль («Жызэль» А. Адана, 1934), Раймонда («Раймонда» А. Глазунова, 1945), Мірандаліна («Мірандаліна» С. Васіленкі, 1949), Царыца бала («Медны коннік» Р. Гліэра, 1949) і іншыя.
Знялася ў фільмах «Насценька Усцінава» (1934), «Канцэрт-вальс» (1940), «Вялікі канцэрт» (1951). Прыняла ўдзел у дакументальных фільмах «Душой выкананы палёт» (1958), «Марына Сямёнава. Урачыстасць дасканалай прыгажосці» (2003), «Агрыпіна Ваганава. Вялікая і жудасная»" (2009).
Узнагароды і званні Герой Сацыялістычнай Працы (1988) Сталінская прэмія 2-й ступені (1941) Заслужаная артыстка РСФСР (1934) Народная артыстка РСФСР (1951) Народная артыстка СССР (1975) Прэмія Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2004) Ордэн Леніна (1988) 3 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1937, 1951, 1978) Ордэн «За заслугі перад Айчынай» (1998) Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР (1976) Падзякі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2001, 2004) Прыз «Душа танца» часопіса «Балет» у намінацыі «Мэтр танца» (1997) Прыз «Бенуа танца» у намінацыі «За жыццё ў мастацтве» (2003) Прэмія фонду Галіны Уланавай «За самаадданае служэнне мастацтву танца» (2004) Тэатральная прэмія «Залатая маска» ў намінацыі " За гонар і годнасць "(2007) Юбілейныя знакі, прысвечаныя 175-годдзю (1951), 200-годдзю (1976), 225-годдзю (2001) Вялікага тэатра Знак «Вялікі тэатр» (1981)
Зноскі
Літаратура
Семёнова Марина Тимофеевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 889—900. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз.
Иванова С. Марина Семенова — М.: Искусство, 1965. — 196 с. — 30 000 экз. Семёнова Марина Тимофеевна // Деген А. Б., Ступников И. В. Ленинградский балет. 1917—1987: Словарь-справочник. — Л.: Советский композитор, 1988. — С. 175—176. — 264 с., ил., 2,5 л. ил. — 13 000 экз.
Спасылкі 12 июня 2013 года исполняется 105 лет со дня рождения легендарной артистки балета Марины Семеновой // РИА Новости Марина Семенова // Сайт Вялікага тэатра Марина Семёнова // Сайт Вялікага тэатра (не з'яўляецца афіцыйным) Марина Семенова // Информационно-аналитический портал «Музыкальные сезоны» Фотогалерея мастеров музыкального театра Марина Семёнова // КИНО-ТЕАТР.РУ
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі Расіі Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі XXI стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Марыінскага тэатра Катэгорыя:Артысты балета Вялікага тэатра Катэгорыя:Вучаніцы Агрыпіны Ваганавай Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары