Захар Ганскі (; 1760-1812) — шляхціч гербу Корчак, ваенны і дзяржаўны службовец Вялікага княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Ганскіх. Прыдворны караля Станіслава Аўгуста. Каронны генерал-ад'ютант булавы польнай, лоўчы надворны літоўскі з 22 лютага 1790 года (апошні, хто займаў гэтую пасаду ў ВКЛ). Кавалер ордэна Святога Станіслава з 1790 года. Разам з усім патомствам і пляменнікамі быў зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе.

Літаратура Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV–XVIII wieku. Spisy opracowali Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba, Kórnik 1994