Томаш Міхал Чаховіч-Ляхавіцкі () — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Чаховічаў герба «Астоя». Сын Пятра Францішка Чаховіча і Тэадоры з Кедржынскіх.

Староста дзевянішскі, скарбнік, ротмістр, падстароста і пасол ашмянскі.

15 мая 1742 года набыў у Францішка Данілевіча маёнтак Багданаў з Рымовічамі, Галаблеўшчынай, Яхімаўшчынай, Гарэцкаўшчанай за 100 000 злотыхJankowski, Czesław. Powiat oszmiański : materjały do dziejów ziemi i ludzi. Cz. 1..

Сям’я У шлюбе з Барбарай з Сулістроўскіх (1710—1780, Багданаў) меў трох сыноў: Піліп Ігнацы, староста раселішскі (1775). Віктар (пам. 1795), падстолі ашмянскі (1768), суддзя земскі ашмянскі. Ігнацы, канюшы ашмянскі (1778—1783), скарбнік ашмянскі (пасля 5.11.1783-1794), суддзя гродскі (1788—1794) а таксама маршалак завілейскі (пасля 22.2.1794). Жанаты з Ружай з Дэспат-Зяновічаў (1796).

Катэгорыя:Ротмістры ашмянскія Катэгорыя:Скарбнікі ашмянскія Катэгорыя:Старосты дзевянішскія