Буды́нак Парла́мента Япо́ніі (, какай гідзі-до, «Будынак Дзяржаўнай Рады») — будынак у Японіі, месца правядзення пасяджэнняў Парламента Японіі. Размешчаны ва ўрадавым квартале Нагата раёна Ціёда сталічнага Токіа. Пабудаваны ў 1936 годзе з жалезабетону. Раней меў назву «Будынак Імперскага Парламента Японіі», тэйкоку какай гідзі-до, «Будынак Імперскай Рады»..

Гісторыя Часовыя будынкі Планаванне будаўніцтва Будынка Парламента Японіі пачалося пасля абвяшчэння рэскрыпту імператара Мэйдзі ў 1881 годзе аб адкрыцці парламентаБудынак парламента Японіі // Энцыклапедыя Ніпоніка: ў 26 т. 2-е выданне. — Токіа: Сёгакан, 1994—1997..

У 1890 годзе, для правядзення першай сесіі імператарскага парламента, з дрэва быў пабудаваны першы Часовы Будынак Парламента ў квартале Касімугасекі раёна Ціёда. Будынак цалкам згарэў падчас вялікага пажару ў студзені 1891 года, таму падчас рэстаўрацыйных работ Палата пэраў японскага парламента некалькі месяцаў размяшчалася ў Доме таварыства тытулаванай шляхты ў квартале Ямасіта, а Палата прадстаўнікоў — у корпусе Імператарскага інжынернага ўніверсітэта ў мясцовасці Таранамон.

У 1894 годзе, падчас японска-кітайскай вайны, калі фактычная сталіца Японіі была ненадоўга перанесена ў Хірасіму, Парламент праводзіў пасяджэнні ў Часовым Будынку на тэрыторыі Хірасімскага замка.

У 1891 годзе на месцы першага Часовага Будынка Парламента ў квартале Касумігасекі быў пабудаваны другі. Ён згарэў у 1925 годзе, але быў адноўлены за 3 месяцы. Да 1936 года гэты будынак служыў галоўнай Залай пасяджэнняў японскіх парламентарыяў.

border|175px|border|163px|border|160px|border|160px|1-ы Часовы Будынак(1890—1891)2-і Часовы Будынак(1891—1936)Праект Ватанабэ(1919)Цырымонія адкрыцця(1936)

Пастаянны будынак У 1886 годзе для пабудовы пастаяннага Будынка Парламента быў створаны часовы Аддзел будаўніцтва, рындзі кенткіку-кёку. пад эгідай Кабінета міністраў Японіі. У 1887 годзе савет Кабміна выдзеліў зямельны ўчастак для парламенцкага будынка ў квартале Нагата, але адклаў на будучыню праектаванне і фінансаванне будаўніцтва. У 1899 годзе Інспекцыйны камітэт па будаўніцтве Парламента, гіін кенціку цёса-кай. агледзеў месца і правёў праверку глебы і будаўнічых матэрыялаў. Аднак работы зацягнуліся з-за ажыўленых спрэчак японскай грамадскасці на ўсіх узроўнях аб архітэктурным стылі будучага збудавання і спосабах яго пабудовы.

У 1917 годзе ўрад стварыў новы Інспекцыйны камітэт па будаўніцтве Парламента пры Міністэрстве фінансаў Японіі, а ў наступным годзе выдзеліў сродкі на праектаванне. Пасля працяглых абмеркаванняў было прынята рашэнне аб правядзенні агульнанацыянальнага конкурсу на найлепшы праект Будынка. Архітэктарам мусіў быць толькі японец, а ўсе будаўнічыя матэрыялы павінны былі быць толькі японскімі. У 1919 годзе ў выніку двухэтапнага конкурсу перамагла праца Ватанабэ Фукудзо. Аднак яе выкарысталі толькі ў якасці арыенціру, а будаўніцтва пачалося па праекце архітэктара Яхасі Кеніці, дзяржаўнага чыноўніка Міністэрства фінансаў.

Работы над Будынкам Парламента пачаліся ў 1920 годзе і працягваліся 17 гадоў. У іх прымалі ўдзел каля 2,54 мільёна рабочых. Выдаткі на будаўніцтва склалі 257 мільёнаў ен. 7 лістапада 1936 года будаўніцтва было завершана і Будынак Парламента быў афіцыйна адкрыты ў прысутнасці першых асоб дзяржавы.

Апісанне справа|міні|250x250пкс|Правы ўваход у Палату дарадцаў. справа|міні|250x250пкс| Зала пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў. Будынак Парламента Японіі — прамавугольнае жалезабетоннае трохпавярховае збудаванне, абліцаванае гранітам звонку. Яно выканана ў так званым «новым стылі», кінсей-сікі.. Крайнія вежы Будынка маюць чатыры паверхі, а цэнтральная вежа — дзевяць. Вышыня крылаў будынка складае 20,91 м, а цэнтральнай вежы — 65,45 м. Агульная плошча збудавання складае 53 466 м²Кароткія звесткі пра Будынак Парламента Японіі // Афіцыйная старонка Парламента Японіі. Плошча ўсяго ўчастка — 103001 м². У левай частцы Будынка праводзіць пасяджэнні Палата прадстаўнікоў, а ў правай — Палата дарадцаў. Кожная частка збудавання мае асобны ўваход. Цэнтральны ўваход размешчаны пад цэнтральнай вежай. Ён выкарыстоўваецца толькі ў асаблівых выпадках — падчас адкрыцця новых сесій парламента, прыёму новых дэпутатаў абедзвюх палат пасля агульнанацыянальных выбараў або прыёму высокіх замежных гасцей. У будынку 390 вялікіх і каля 60 маленькіх пакояў. Агульная працягласць калідораў 4,64 км. Усе дэталі інтэр’ера і экстэр’ера будынка зроблены японскімі майстрамі з японскіх будаўнічых матэрыялаў.

Залы пасяджэнняў абедзвюх палат размешчаны на другім паверсе Будынка — у правай і левай частках. Плошча кожнай залы складае 743 м². Месцы дэпутатаў размешчаны паўколам вакол кафедры для выступленняў. Усе месцы іменныя, замацаваныя за канкрэтнымі парламентарыямі. За кафедрай знаходзіцца сядзенне спікера парламента, а злева ад яго — сядзенне генеральнага сакратара. Перад месцам старшыні, паабапал яго, размешчаны сядзенні міністраў Кабінета міністраў, за якімі размяшчаюцца месцы для іх памочнікаў і службовых асоб. У цэнтральнай фасадавай частцы залы Палаты дарадцаў знаходзіцца крэсла Яго Вялікасці Імператара, якое выкарыстоўваецца падчас адкрыцця сесій Палаты. Месцы для слухачоў і прэсы знаходзяцца на трэцім паверсе.

Абедзве палаты таксама маюць памяшканні для сваіх камітэтаў: Палата прадстаўнікоў — 16, і Палата дарадцаў — 18. Аднак палова камітэтаў збіраецца ў асобным корпусе, пабудаваным побач з Будынкам парламента.

У заходняй частцы трэцяга паверха цэнтральнай вежы, да якой з галоўнай лесвіцы вядзе галоўны ўваход, знаходзіцца пакой адпачынку Імператара. Пад ім, на другім паверсе, знаходзіцца пакой міністраў, дзе падчас адкрыцця парламенцкіх сесій адбываюцца пасяджэнні Кабінета міністраў.

На захад ад Будынка Парламента знаходзяцца тры дэпутацкія будынкі, дзе кожны дэпутат мае свой асобны рабочы кабінет. На ўсходзе перад фасадам Будынка размешчаны Парламенцкі сад. У паўночнай частцы знаходзяцца Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі і Зала канстытуцыйнай палітыкі, у якой захоўваюцца матэрыялы, прысвечаныя гісторыі развіцця японскага парламентарызму.

Літаратура

Спасылкі

Кароткія звесткі пра Будынак Парламента Японіі // Афіцыйная старонка Парламента Японіі Карта Будынка Парламента Японіі (1/25000) // Інстытут геаграфіі Японіі

Катэгорыя:Архітэктура Токіа Японія Катэгорыя:Парламент Японіі Катэгорыя:1936 год у Японіі