Праспект Стачак — праспект у Санкт-Пецярбургу, цэнтральная магістраль Кіраўскага раёна. Сфарміраваны на аснове часткі Пецяргофскай дарогі. Пачынаецца ад плошчы Стачак і Нарвскай брамы. Пасля перасячэння з праспектам Маршала Жукава пераходзіць у Пецяргофскую шашу. Ранейшыя назвы цяперашняй магістралі: Пецяргофская дарога (1758 — 1830-я гады), Пецяргофская шаша (1830-я — мяжа 1910-х—1920-х гадоў), вуліца Стачак (мяжа 1910—1920-х — 3 жніўня 1940). Цяперашнюю назву праспект носіць з 3 жніўня 1940 года.

Розныя часткі праспекта Стачак адпавядаюць розным архітэктурным стылям:

Пачатак — канструктывізм; Сярэдзіна — сталінскі ампір, сядзіба Кір’янава (класіцызм); Канец — індустрыяльнае домабудаванне масавых савецкіх серый (у тым ліку «дамы-караблі» — серыі 1-ЛГ-600).

Памятныя аб’екты Кіраўскі завод Школа імя 10-годдзя Кастрычніка (д.11/5) Кір’янава (сядзіба) (д.45) Танк-пераможца На ўсход ад праспекта знаходзяцца Красненькія могілкі Катэгорыя:Праспекты Санкт-Пецярбурга