Валянціна Іванаўна Цыбульская (нар. , Растоў-на-Доне) — беларуская лёгкаатлетка. Майстар спорту міжнароднага класа.

Дасягненні Скончыла вучылішча алімпійскага рэзерву ў г. Магілёў. У 1996 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Атланце (ЗША) заняла 8-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км. У 1997 годзе на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Афінах (Грэцыя) заняла 3-е месца ў спартыўнай хадзьбе на 10 км і атрымала бронзавы медаль. Працуе спартсменам-інструктарам Міністэрства спорту і турызму РБ.

Палітычныя погляды Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Спартыўныя хадакі Беларусі Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года