Грузі́нскі тэхні́чны ўніверсітэ́т () — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тбілісі.
Гісторыя Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт быў заснаваны ў 1922 годзе як політэхнічны факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Першую лекцыю прачытаў грузінскі матэматык прафесар А. Размадзэ. Факультэт ператвораны ў 1928 годзе ў самастойны Грузінскі політэхнічны інстытут, у 1990 годзе ён атрымаў статус універсітэта.
Структура Факультэт грамадзянскага будаўніцтва Факультэт энергетыкі і тэлекамунікацый Горна-геалагічны факультэт Факультэт хімічнай тэхналогіі і металургіі Факультэт транспарту і машынабудавання Факультэт архітэктуры, урбаністыкі і дызайну Факультэт права і міжнародных адносін Факультэт інжынернай эканомікі, медыя-тэхналогій і сацыяльных навук Факультэт бізнес-тэхналогій Факультэт інфарматыкі і сістэм кіравання Факультэт аграрных навук і інжынерыі біясістэм Міжнародная школа дызайну
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Грузіі Катэгорыя:Грузінскі тэхнічны ўніверсітэт