Чарня́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Чарняўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ельненскага сельсавета, у склад Баханскага сельсавета перададзены вёскі Новы Мосін і Стары Мосін, у склад Бярозкаўскага сельсавета — вёска Клін і пасёлак ЯнаваРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 5 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярозкаўскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 500 чалавек, з іх 96,2 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Ельня, вёскі Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча і Чарняўка.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Хоцімскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе