Зугдзідскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шата Месхіі () — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Зугдыды.

Гісторыя Зугдзідскі дзяржаўны педагагічны oніверсітэт імя Шота Месхіі ўтвораны 13 ліпеня 2007 года. Вышэйшая навучальная ўстанова была створана на базе Зугдзідскага філіяла Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Іванэ Джавахішвілі, прафесійнага ліцэя і аграрна-эканамічнага каледжа.

Пастановай урада Грузіі ад 15 мая 2008 года вышэйшая навучальная ўстанова была названа ў гонар выбітнага грузінскага гісторыка і грамадскага дзеяча Шоты Месхіі і была названа Зугдзідскім дзяржаўным інстытутам імя Шоты Месхіі.

Пастановай урада Грузіі ад 9 кастрычніка 2009 года вучэльня змяніла сваю назву на Зугдзідскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шота Месхіі.

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Грузіі