Станіслаў Андрэевіч Лясковіч (; каля 1787 — ) — дзяржаўны службовец.
Біяграфія Быў старшынёй межавага суда ў Лідзе. У 1812 г. — люстратар Лідскага павета, паручнік кавалерыі войска Княства Варшаўскага ў часы напалеонаўскіх войнаў. У 1814—1815 г. — лідскі межавы суддзя. У 1820 г. разам з І.-Э. Ляхніцкім уваходзіў у Радзівілаўскую камісію, у 1826 г. быў яе кандыдатам.
Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, пасведчаны каля 1817 года, масон 2-й ступені ў 1821 годзе. Калі ў 1826 збіралі падпіскі аб удзеле ў патаемных таварыствах, знаходзіўся ў Санкт-Пецярбургу.
Потым выехаў у Лідскі павет Гродзенскай губерні і прыблізна да 1829 г. быў старшынёй Лідскага межавага суда. У 1837 г. — старшыня межавага апеляцыйнага суда і кавалер, падаў 2 чэрвеня прашэнне дырэктару вучылішчаў Гродзенскай губерні І. М. Ястрабцову аб прызначэнні на пасаду ганаровага апекуна вучылішчаў Лідскага павета, але хутка памёр.
Памешчык Лідскага павета, валодаў Няцеччу.
Літаратура
Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў