Смілавіцкі тракт — вуліца Заводскага раёна Мінска. Названа ў 2013 годзе па сваім кірунку на гарадскі пасёлак Смілавічы, куды вуліца вядзе з Мінска. Пачынаецца як працяг Партызанскага праспекта, пасля яго перакрыжавання з вуліцай Сяліцкага, і адтуль цягнецца 3,8 км да павароту на спартыўны комплекс СтайкіВ столице появились улицы Вербная, Колядная и Смиловичский тракт TUT.BY. Значная частка тракту знаходзіцца за межамі Мінска.

Цікавыя факты Лясныя могілкі адносяцца да Смілавіцкага тракту (№ 29), а будынкі ва ўрочышчы Благаўшчына, далей ад Мінска, да Партызанскага праспекта (№ 195-207Яндэкс карта).

Спасылкі Смілавіцкі тракт на сайце ГЕОДЗЕН

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)