Юзаф Арлоўскі (; 16 красавіка 1742 — 28 снежня 1807, Коньскаволя каля Пулаваў) — польскі ваенны.

Біяграфія Прадстаўнік польскага шляхецкага роду Арлоўскіх герба «Любіч». Сябар Тадэвуша Касцюшка, з якім вучыўся ў Варшаўскай рыцарскай школе з 1766 года. У 1769 годзе сябры атрымалі каралеўскую стыпендыю і адправіліся ў Францыю, дзе вучыліся ў парыжскай ваеннай акадэміі.

У 1774 годзе Юзаф Арлоўскі вярнуўся ў Польшчу. у 1789 годзе разам з Юзафам Панятоўскім і Тадэвушам Касцюшкам атрымаў чын генерал-маёра ў рэфармаванай арміі Рэчы Паспалітай.

З 1789 года да 1792 года камендант Каменца-Падольскага. Прыхільнік Канстытуцыі 3 мая; быў сябрам Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыіAdam Skałkowski, Towarzystwo przyjaciół konstytucji 3 maja, Kórnik, 1930, s. 76.. Падчас паўстання Касцюшкі прызнаны генерал-лейтэнантам. У чэрвені пасля адстаўкі Станіслава Макраноўскага ён быў прызначаны камендантам Варшавы і камандуючым узброеных сіл Мазавецкага княства, стаўшы адказным за арганізацыю абароны сталіцы. Удзельнічаў у прыняцці рашэнняў па правядзенні ваенных аперацый у наваколлях польскай сталіцы. Пасля паланення Тадэвуша Касцюшкі Юзаф Арлоўскі стаў членам ваеннай рады пад кіраўніцтвам Томаша Ваўжэцкага. 8 лістапада 1794 года перадаў варшаўскі гарнізон пад начальствам караля Станіслава Панятоўскага, каб палегчыць перамовы з А. Суворавым аб капітуляцыі польскай сталіцы. Пасля капітуляцыі Варшавы і здушэння паўстання Юзаф Арлоўскі ўдзельнічаў у камісіі па ліквідацыі кадэцкага корпуса. Неўзабаве пасля гэтага ён пасяліўся ў Пулавах, дзе знаходзіўся пры двары князя Адама Ежы Чартарыйскага.

У 1807 годзе Юзаф Арлоўскі памёр у Каньскаволі і быў пахаваны каля касцёла.

Літаратура Orłowski Józef (у:) Internetowa encyklopedia PWN Orłowski Józef (у:) Encyklopedia WIEM Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, , s. 42. P. Pytlak, Tajemnice archiwum parafialnego w Końskowoli, TODK Fara Końskowolska, Końskowola 2009, s. 43.

Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай