Графы Цэльскія () або графы фон Цылі () або Цылеі () былі найуплывовай феадальнай дынастыяй позняга сярэднявечча на тэрыторыі сучаснай Славеніі. Паўсталі як васалы Габсбургаў у герцагстве Штырыя, яны кіравалі графствам Цэле (Цылі) як непасрэдныя імперскія графы (Reichsgrafen) з 1341 года і падняліся да статусу князёў Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1436 годзе. Былі звязаны шлюбнымі саюзамі з уплывовымі феадальнымі і кіруючымі дынастыямі Венгрыі, Польшчы, Босніі, Харватыі, Сербіі і Багеміі (Чэхіі).

Гісторыя

Уладары замка Жоўнек/Занек (ням. Sanneck) на рацэ Савіння ў Ніжняй Штырыі ўпершыню згадваюцца каля 1123/30 гг. Іх продкі магчыма былі сваякамі святой Эмы Гуркскай (ён. Hemma von Gurk), сваячкі імператара Генрыха II, якая трымала ў гэтай мясцовасці вялікія маёнткі. Крэпасць нібыта была пабудавана ў часы Карла Вялікага, як аплот супраць авараў.

Графы Леапольд з Занека згадваецца як прыхільнік караля Рудольфа I Габсбурга ў бітве пад Дзюрнкрутам 1278 года. У пачатку XIV стагоддзя паны Занека аб'ядналіся з аўстрыйскімі Габсбургамі ў іх канфлікце супраць герцага Генрыха Харутанскага за Каралеўства Багемія, што зрабіла іх габсбургскімі васаламі ў 1308 годзеEnciklopedija Slovenije II, 1988, f. 13 COBISS/17411. Брат Леапольда Фрыдрых праз шлюб атрымаў у спадчыну вялікія ўладанні памерлых графаў Гойнбургаў у 1322 годзе; Цэльскія ўладанні сталі ўласнасцю дынастыі ў 1333 годзе, пасля некалькіх гадоў супрацьстаяння з графам Ульрыхам V Пфанбергам і шэрагам іншых знатных родаў. Фрыдрых нарэшце перамог пры падтрымцы Атона IV, габсбургскага герцага Штырыі. У 1332 годзе ён стаў кіраўніком Карніёльскай і Славенскай марак і быў узвышаны імператарам Людовікам IV у Мюнхене да графскага статусу ў 1341 г., атрымаўшы тытул фон Цыле або фон Цылі, які паходзіць ад замка Цэле.

За кароткі прамежак часу цэльскія графы авалодалі больш як 20 замкамі па ўсёй тэрыторыі сучаснай Славеніі і за яе межамі праз шлюбы сваіх дачок. З набыццём буйных маёнткаў у суседніх герцагствах Штырыя і Карынтыя, а таксама на тэрыторыях Каралеўства Венгрыі (у тым ліку ў Харватыя і Славоніі), іх уплыў падняўся, і яны сталі адной з самых магутных сем'яў рэгіёна. Граф Ульрых I з Цылі, камандуючы наймітамі, далучыўся да караля Людовіка Анжуйскага ў яго кампаніі 1354 года ў Далмацыі і, неўзабаве пасля гэтага, да каранацыі Rex Romanorum Карла IV у Рыме. Яго сын Вільгельм ажаніўся з Ганнай Польскай, дачкой польскага караля Казіміра Вялікага. Графы Цылі былі звязаны шлюбамі з кіраўнікамі Босніі, польскімі і венгерскімі каралямі.Enciklopedija Slovenije II, 1988, f. 14 COBISS/17411 Таксама праз Барбару Цылі графы былі пароднены з каралямі Багеміі.

Імперскія князі

Іх хуткі ўздым працягваўся пасля бітвы пры Нікопале 1396 года супраць Асманскай імперыі, дзе граф Герман II Цэльскі выратаваў жыццё каралю Венгрыі Жыгімонту I Люксембургу, сыну памерлага імператара Карла IV. У якасці ўзнагароды кароль падарыў (1397-99) горад Вараждзін, графства Загор'е і шмат маёнткаў у Харватыі. У 1401 г. графы Цылі былі сярод прыхільнікаў Жыгімонта супраць венгерскіх магнатаў. Іх саюз з імператарскім домам Люксембургаў стаў яшчэ больш блізкім з-за шлюбу дачкі Германа Барбары Цылі з каралём у 1405 годзе.Enciklopedija Slovenije II, 1988, f. 13 COBISS/17411 Гэтаму шлюбу спрыяў і той факт, што ў жылах Цылі цякла кроў харвацкіх магнатаў Шубічаў, баснійскіх каралёў Катраманічаў і венгерскіх Арпадаў, што павінна было ўмацаваць пазіцыі Жыгімонта ў Венгрыі. Перад тым у 1402 годзе граф Герман выдаў сваю пляменніцу Ганну Цэльскую за караля Польшчы Уладзіслава II Ягайлу, гэтаму спрыяла тое, што Ганна праз сваю маці Ганну Польскую была ўнучкай караля Казіміра III з Пястаў. У 1418 годзе граф Герман II атрымаў у спадчыну карынтыйскія і карніёльскія маёнткі згаслага роду графаў Ортэнбург.

У 1410 годзе Жыгімонт быў выбраны рымскім каралём і быў каранаваны як імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1433 г. у 1436 г. ён падняў ранг графаў Цылі да імперскіх князёў, хоць яны захавалі свой тытул граф (, ). Габсбургі, чыімі моцнымі супернікамі яны сталі, адрэагавалі вайной, якая працягвалася да 1443 года, калі было падпісана пагадненне аб узаемным успадкаванніEnciklopedija Slovenije II, 1988, f. 14 COBISS/17411.

Ульрых II, граф Цэльскі, быў наймагутнейшым членам сям'і Цылі. У 1432 годзе ён ажаніўся з Кацярынай, дачкой дэспата Сербіі Джураджа Бранкавіча. Ульрых меў вялікі ўплыў у многіх дварах, што тлумачыцца сувязямі сям'і Цылі, якія з'явіліся ў мінулым. Пасля смерці караля Альбрэхта II з Габсбургаў у 1439 г. ён намагаўся атрымаць рэгенцтва Венгрыі, Багеміі і Аўстрыі праз кантроль над малодшым сынам Альбрэхта Уладзіславам Пасмяротным. З такімі амбіцыямі ён атрымаў мноства супернікаў, такіх як ўплывовая венгерская сям'я Хуньядзі. Пасля няўдалай прэтэнзіі на баснійскую карону, Цылі атрымаў некаторыя тэрыторыі ў Харватыі і Славоніі, і ў 1452 годзе яму нарэшце ўдалося вымусіць імператара Фрыдрыха III перадаць Уладзіслава на яго ўтрыманне. Такім чынам, Ульрых II стаў "дэ-факта" рэгентам Венгрыі.

Заняпад У 1456 годзе пасля смерці свайго суперніка Янаша Хуньядзі Ульрых II змяніў яго ў ролі генерал-капітана Венгрыі. Гэта ініцыявала змову Хуньядзі супраць Ульрыха II, і 8 лістапада ён быў забіты ў Бялградзе людзьмі Ласла Хуньядзі, сына Янаша.

Са смерцю Ульрыха II згасла мужчынская лінія графаў Цылі і ўсе іх маёнткі і маёмасць былі перададзеныя Габсбургам на падставе пагаднення аб спадчыне.

Спадчына Частка іх герба - тры залатыя зоркі на блакітным фоне, якія паны Занека атрымалі ў спадчыну ад некалі магутных карынтыйскіх графаў Гойнбургаў ў 1322 г. - былі ўключаныя ў герб Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў (Югаславіі) 1920-х гг. і ў сучасны славенскі герб у 1991 годзе. Таксама гэта сучасны герб горада Цэле.

Заўвага

Спасылка

Катэгорыя:Аўстрыйская арыстакратыя Катэгорыя:Графы Венгрыі Катэгорыя:Венгерская арыстакратыя Катэгорыя:Славенская арыстакратыя Катэгорыя:Гісторыя Славеніі