Першая Эпоха Серадзем’я — перыяд часу ў свеце Толкіна.
Першая Эпоха пачалася са з’яўлення Сонца і Месяца. Закончылася перамогай над Моргатам і затапленнем Белерыянда.
Храналогія падзей 1 П.Э. — Першы ўзыход Месяца і Сонца. Прабуджэнне людзей, малодшых дзяцей Ілуватара, пры першым узыходзе Сонца ў Хільдорыене. 60 П.Э. — Трэцяя бітва Белерыянда: Дагар Агларэб. 60-445 П.Э. — Асада Ангбанда. 206 П.Э. — Першае з’яўленне Глаўрунга, першага агнядышнага дракона. 444 П.Э. — Нараджэнне Ху́ара, брата Ху́рына. 455 П.Э. — Чацвёртая бітва Белерыянда: Дагар Браголах або Бітва раптоўнага полымя. 470 П.Э. — Нараджэнне Дзіёра Аранэля. 471 П.Э. — Ху́ар бярэ ў жонкі Ры́ян, дачку Белегунда. 472 П.Э. — Пятая бітва Белерыянда: Нірнаэт Арнаэдыяд або Бітва незлічоных слёз. 473 П.Э. — Нараджэнне Ніэнар, дачкі Хурына. 499 П.Э. — Смерць Ніэнар Нініэль і Турына Турамбара.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Эпохі Серадзем’я