Ако́ўка, Іва́наўка — рака ў Беларусі, у Слонімскім і Зэльвенскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 11 км. Плошча вадазбору 58 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Мыслава Слонімскага раёна, цячэ праз возера Бяздоннае, упадае ў Зэльвянку за 1 км на поўнач ад аграгарадка Кашалі Зэльвенскага раёна. На працягу 2 км каналізаваная (ад вытоку да вёскі Збочна).
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна Катэгорыя:Рэкі Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Прытокі Зэльвянкі