8-ы пяхотны рэгімент Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне арміі Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай, утворанае 1 сакавіка 1790 года як Пяхотны рэгімент дому Радзівілаў, распушчана ў студзені 1794 года і адноўленае ў красавіку 1794 года.

З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку. Складаўся з 2 батальёнаў па чатыры роты (астатнія 8 палкоў літоўскай пяхоты мелі толькі па адным батальёне).

Размяшчэнне: Нясвіж, Чарнобыль (1791), Нясвіж (1792), Плоньск, Сталовічы (1793).

Шэфы князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», ваявода віленскі, генерал-лейтэнант 17 верасня 1789, пам. 1790 Севярын Жавускі

Палкоўнікі князь Міхал Радзівіл падпалкоўнік Севярын Жавускі (1 сакавіка 1790) Дамінік Дадэрка

Бітвы і сутычкі Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Зэльвай (4 ліпеня), Залужжам (11 ліпеня), Бярэсцем (23 ліпеня), а таксама ў бітве пад Соламі (25 чэрвеня 1794) у час паўстання 1794 года.

Літаратура Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925.

Катэгорыя:Літоўскія пяхотныя рэгіменты