«Rouble Zone» — беларускі рок-гурт, заснаваны Алегам «Джагерам» Мінаковым у Барысаве. Рэпертуар складаўся з англамоўных песень у асноўным на тэксты . Уладальнік рок-кароны ’95.
Гісторыя Гурт з’явіўся ў 1995 годзе і меў сур’ёзны поспех на беларускай рок-сцэне. Лідар гурта Алег Мінакоў ніколі не здымаў капялюш і цёмныя акуляры, спяваў выключна на англійскай мове голасам падобным на Джо Кокера, а жэстыкуляваў, як Мік Джагер. Гурт часта паказвалі па беларускім тэлебачанні. У 1996 годзе гурт атрымаў на «Рок-каранацыі» тры «Рок-кароны», у тым ліку і «Галоўную».
У 1997 годзе гурт прыпыняе існаванне праз ад’езд франтмена за мяжу. У 2000 годзе робіцца спроба аднаўлення гурта пад кіраўніцтвам Аляксандра «Газіза» Газізава, але яна ў асноўным абмежавалася выступам на «Рок-каранацыі».
Песні гурта, запісаныя ў сярэдзіне 1990-х гадоў, рэгулярна гучаць у эфірах беларускіх радыёстанцый. Сярод найбольш вядомых: «Go Never Give Up», «Wild Woman», «Day Without Youl Love», «Put Your Money».
Дыскаграфія Альбомы 1996 — «Put Your Money… Now!» («Dar Veter Records»)
Удзельнікі
Аляксандр «Газіз» Газізаў — гітара, вакал (1995–1997, 2000) Аляксандр Пурус — бас-гітара (1995–1997, 2000) Аляксандр Віслаўскі — клавішныя (1995–1997, 2000) Анатоль Горбач — ударныя (1995–1997, 2000)
Былыя ўдзельнікі Алег «Джагер» Мінакоў — вакал, музыка (1995–1997)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1995 годзе