Нацыяна́льны архі́́ў Япо́ніі (, какурыцу кабуншё-кан) — цэнтральны дзяржаўны архіў Японіі. Таксама — Дзяржаўны архіў Японіі.
Кароткія звесткі Размешчаны ў такійскім раёне Ціёда, на месцы былога замка Эда. Заснаваны ў 1971 годзе пры адміністрацыі прэм’ер-міністра Японіі. З 2001 года, пасля ўступлення ў сілу закона Японіі пра Нацыянальны архіў 2000 года, ён стаў незалежнай адміністрацыйнай установай пад эгідай Кабінета Міністраў. Захоўвае каля 545 тыс. дакументаў па гісторыі Японіі і Азіі, дае іх для прагляду даследчыкам і простым грамадзянам. Змяшчае арыгіналы Імператарскіх рэскрыптаў, заканадаўчых актаў, канстытуцый Японіі новага і найноўшага часу, а таксама бібліятэкі Акадэміі Сёхэйдзака і Кабінета міністраў Японіі.
Гл. таксама
Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі
Літаратура Рубель В. А. Японская цывілізацыя: традыцыйнае грамадства і дзяржаўнасць. — К. : «Аквілон-Прэс», 1997. — 256 с. — ISBN 966-7209-05-9.
Спасылкі Афіцыйная старонка Нацыянальнага архіву Японіі Закон Японіі пра Нацыянальны архіў
Катэгорыя:Архітэктура Токіа Катэгорыя:Урад Японіі Катэгорыя:Архівы Японіі Катэгорыя:Адукацыя ў Токіа