Дабрыня — рака ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне Заходняй Дзвіны. Прыток ракі Вярхіты (праваруч).
Даўжыня ракі 8,5 км, у тым ліку ў межах Беларусі 5,9 км (калісь гэта быў ручай № 6). Пачынаецца ў лясістай мясцовасці на поўнач ад вёскі Цагельня ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Упадае ў раку Вярхіта на поўнач ад возера Казённае, а таксама ў возера Казённае з паўночы.
Літаратура Ліст карты N-36-38. Выданне 1985 г. Стан мясцовасці на 1981 г.
Спасылкі Решение Дубровенского районного исполнительного комитета № 152 от 16 марта 2020 года «Об утверждении проектов водоохранных зон и прибрежных полос водных объектов» Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Басейн Лучосы Катэгорыя:Рэкі Смаленскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Дубровенскага раёна