Хамгён-Пукто () — правінцыя ў КНДР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Чханджын. На поўначы правінцыі вылучаны адмысловы гісторыка-культурны рэгіён Юкчын («шасціграддзе»), які граў некалі важную абарончую ролю. Практычна ўсё насельніцтва-этнічныя карэйцы. Пераважае хамгёнскі дыялект, таксама вылучаецца асаблівы юкчынскі дыялект, больш блізкі да пхеньянскагаКомбинаторика корейского имени — Корё Сарам. Дадзеная правінцыя з’яўляецца гістарычнай радзімай большасці карэйцаў СНД (карё-сарам). Найбольшая колькасць перасяленцаў да 1895 года прыбыло з рэгіёну Юкчын, затым з паветаў Кільджу і МенчхонРосс Кинг. Благословенное — корейское поселение на Амуре, 1871—1937 — Корё Сарам.
Геаграфія Правінцыя мяжуе з Кітаем, правінцыямі Хамген-Намдо на паўднёвым захадзе і Янгандо на захадзе. З усходу абмываецца Японскім морам. Уздоўж берага мора праходзіць Паўночна-карэйскае цячэнне, таму клімат Хамгена даволі суровы для такой паўднёвай шыраты. Вялікі ўплыў на яго аказваюць мусоны. Суровы клімат і гарысты рэльеф робяць рысасеянне практычна немагчымым. На поўначы натуральнай мяжой з КНР і РФ служыць рака Туманная. У 1993 годзе ад правінцыі аддзяліўся горад Расон, які стаў горадам прамога падпарадкавання. На тэрыторыі правінцыі, усяго ў 189 кіламетрах ад мяжы з Расіяй, знаходзіцца паўночнакарэйскі ядзерны палігон Пунгеры.
Адміністрацыйны падзел Хамген-Пукто падзелена на 3 гарады (сі) і 12 паветаў (кун).
Гарады
Чхонджын (청진시, 淸津市) Хверён (회령시, 會寧市) Кімчхэк (김책시, 金策市)
Паветы
Хвасон (화성군, 化成郡) Хвадэ (화대군, 花坮郡) Кільджу (길주군, 吉州郡) Кёнсан (경성군, 鏡城郡) Мусан (무산군, 茂山郡) Мёнчхон (명천군, 明川郡) Онсан (온성군, 穩城郡) Оран (어랑군, 漁郞郡) Пурён (부령군, 富寧郡) Сэбёль (새별군, 賽別郡) Ындок (은덕군, 恩德郡) Ёнса (연사군, 延社郡)
Катэгорыя:Правінцыі Паўночнай Карэі