Ліхтарны мост — аўтадарожны рамны мост цераз раку Мойку ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і 2-і Адміралцейскі астравы. Злучае Ліхтарны і Паштамцкі завулкі. Побач з мостам знаходзіцца Дом культуры Саюза сувязі (былая Нямецкая Рэфармацкая царква).

Вышэй па цячэнні знаходзіцца Сіні мост, ніжэй — Паштамцкі мост.

Бліжэйшая станцыя метрапалітэна — «Адміралцейская». Назва вядома з 1906 года і дадзена па найменні Ліхтарнага завулка. Да 1920-х гадоў мост называўся Пешаходны Ліхтарны мост.

Катэгорыя:Масты цераз Мойку Катэгорыя:Жалезабетонныя масты