Валерый Сцяпанавіч Задаля (псеўд. Антон Лабовіч; ,  — , ) — беларускі журналіст, грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія Закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам клецкай раённай газеты, рэдактарам навагрудскай газеты «Новае жыццё», намеснікам старшыні Тэлерадыёкампаніі Гродна.

Член Партыі БНФ, Беларускай асацыяцыі журналістаў (з 1997), ПЭН-цэнтра.

Пасля вымушанага звальнення з Тэлерадыёкампаніі ў канцы 1990-х працаваў у грамадскім аб’яднанні «Ратуша», потым (пасля закрыцця аб’яднання) у гарадзенскім аддзяленні «Таварыства беларускай школы». У апошнія гады жыцця займаўся актыўнай і плённай грамадскай дзейнасцю: стварыў «Літаратурную гасцёўню», выдаваў і рэдагаваў шэраг лакальных спецыялізаваных газет, быў адным са сталых выкладчыкаў гродзенскай Школы маладога журналіста.

Памёр ад цяжкай хваробы на 55 годзе жыцця. Пахаваны на Аульсаўскіх могілках Гродна.

Спасылкі Вянок памяці: Валерый Задаля // Радыё «Свабода» 12.04.2007 Памёр Валерый Задаля // «Твой стыль» 12.04.2007

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі

Катэгорыя:журналісты Беларусі

Катэгорыя:грамадскія дзеячы Беларусі