«Наследники» () ― беларускі музычны ансамбль з Вольгай Аліпавай у якасці вакалісткі.

Гісторыя Вольга Аліпава вучылася разам з будучымі удзельнікамі гурта ў 82 школе Мінска. Яе сусед па парце заснаваў школьны ансамбль і паклікаў Вольгу туды спяваць. Пасля першага курса навучання Вольга Аліпава даведалася пра знакаміты гурт братоў Казлоўскіх. Яна прыйшла да іх і заявіла, што будзе працаваць з імі, скарыўшы хлопцаў сваім голасам. Вольга Аліпава — адна з першых у Беларусі «рок-вумэн». У школе Вольга слухала «The Beatles» і «The Rolling Stones», а потым спявала іх песні ў створаным у 1968 годзе гурце «Наследники».

Ансамбль выступаў на вечарах ў радыётэхнічным інстытуце. Гурт «Наследники» трапіў у гісторыю, як першая забароненая ў Беларусі каманда. Паводле слоў Аліпавай абкам камсамола бачыў яе выключна як «алкагалічку» і «наркаманку».

Гурт супрацоўнічаў з ансамблем «Сузор’е» і выступаў у аднаіменнай кавярні. Нядоўга працаваў па запрашэнню ў філармоніі, але потым вярнуўся да рэстаранных выступленняў. Пасля распада гурта Аліпава паехала ў Маскву і некаторы час выступала па гастролях з «».

Гурт прымаў удзел у канцэрце ў гонар 42-й гадавіны I-га мінскага біт-фестывалю.

Крытыка Сучаснікі адзначалі, што Вольга Аліпава «спявае, як Плант».

Спасылкі

«Даўным-даўно тое было» (музыка і словы – народныя, апрацоўка і выкананне – В.Аліпава)

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі