Беларускі фонд культуры (БФК) — беларуская грамадская арганізацыя, заснаваная ў красавіку 1987 года з мэтай адраджэння і захавання культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый, мовы, развіцця краязнаўчага руху, прафесійнай і аматарскай творчасці. Спыніў існаванне 5 студзеня 2024 года. Уваходзіў у Беларускую канфедэрацыю творчых саюзаў.

Дзейнасць БФК распрацавана і ажыццяўлялася доўгатэрміновая праграма «Спадчына», мэтай якой была падтрымка высілкаў па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Формы яе рэалізацыі — выстаўкі твораў народных майстроў, фальклорныя святы.

Таксама БФК ажыццяўляў наступныя праграмы: «Вяртанне і захаванне нацыянальных культурных каштоўнасцей», «Адраджэнне нацыянальнай культуры малых гарадоў і мястэчак», «Славутыя імёны Айчыны».

Фонд займазся выдавецкай дзейнасцю, у тым ліку з красавіка 2003 года выдаваў тыднёвік «Краязнаўчая газета». Кіраванне Рада. Абіралася на 5 гадоў. Збіралася штогод. Абірала Выканаўчы камітэт на чале са старшынёй. Выканаўчы камітэт. Першым старшынёй быў народны пісьменнік Беларусі Іван Чыгрынаў (да 1996 года). Другі старшыня — Уладзімір Гілеп (з 1996 па сакавік 2018 года). Потым пасаду старшыні займаў Тадэвуш Стружэцкі.

Літаратура

Несцярчук, Леанід. Гісторыя дзейнасці грамадскіх арганізацый Беларусі па ахове помнікаў // Каштоўнасці мінуўшчыны – 8. — Мінск, 2005. — ISBN 985-6523-05-2.

Катэгорыя:Арганізацыі па ахове помнікаў Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі