«Отторженная возвратих» ( — адрынутае вярнула) — дэвіз часоў расійскай імператрыцы Кацярыны II, звязаны з падзеламі Рэчы Паспалітай і далучэннем заходнерускіх зямель да Расійскай імперыі. У ім было адлюстравана бачанне гэтых падзей расійскім бокам як справядлівае і легітымнае вяртанне ў склад адзінай Рускай дзяржавы аднятых зямель Старажытнай Русі. Далучэнне да Расіі заходнерускіх зямель успрымалася ў рамках дзяржаваўтваральнай канцэпцыі трыадзінага рускага народа і разглядалася як працяг векавога працэсу збірання рускіх зямель. Відаць, фраза адсылае да фармулёўкі імператрыцы ў «Маніфесце з нагоды далучэння да Расіі губерні Ізяслаўскай, Брацлаўскай, Мінскай» 1793 года, дзе гаворыцца, што падзел Рэчы Паспалітай дазволіў Расіі «вярнуць ёй старажытны яе здабытак, большай часткай аднавернае з намі насельніцтва, ад продкаў нашых у часы ўнутраных мецяжоў і знешніх нашэсцяў несправядліва адрынутае, (…) без стрэлу далучыць».
Фраза на царкоўнаславянскай мовеРоссия под скипетром Романовых 1613—1913] (Сборник). Присоединение Белоруссии, Волыни, Подолии и правобережной Украины. Московский филиал СП 'Интербук', 1990. была выгравіравана па загадзе імператрыцы на памятных медалях, які выдавалія рускім ваенным за заслугі ў здушэнні паўстання Касцюшкі. Акрамя гэтага, яна была высечана на помніку Кацярыне II у Вільні. Рускі гісторык Міхаіл Каяловіч лічыў, што выбіты на медалі з нагоды падзелаў Польшчы «знакаміты выраз» отторженная возвратихъ ёсць цалкам натуральным і законным абазначэннем векавога працэсу паміж Расіяй і Польшчай вакол Заходняй Расіі, якую Расія заўсёды разглядала як сваю зямлю і заўсёды нагадвала пра гэта Польшчы.
Характэрна, што пасля прыняцця Свяшчэнным Сінодам у 1839 годзе рашэння аб далучэнні Грэкакаталіцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы на адмыслова адлітым памятным залатым медалі было напісана: «Отторгнутые насилием (1596), воссоединены любовию (1839)» (), дзе 1596 год адсылаў да заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі.
Гл. таксама Фарміраванне тэрыторыі Расійскай імперыі
Літаратура А. П. Липранди «Отторженная возвратих». Падение Польши и воссоединение Западно-Русского края. — Санкт-Петербург, 1893.
Катэгорыя:Кацярына II Катэгорыя:Падзелы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Змяненне тэрыторыі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыя Украіны Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1569—1795) Катэгорыя:Русь Катэгорыя:Палітыка Расійскай імперыі Катэгорыя:Культура Расійскай імперыі Катэгорыя:Дэвізы Катэгорыя:Крылатыя выразы Катэгорыя:Рускія фразы