Іван Іванавіч Панаеў (; 15 сакавіка 1812,  — 18 лютага [2 сакавіка] 1862, там жа) — рускі пісьменнік, літаратурны крытык, журналіст, мемуарыст. Муж Аўдоцці Бранскай.

Нарадзіўся ў дваранскай сям’і; унук свайго поўнага цёзкі пракурора І. І. Панаева; пляменнік паэта У. І. Панаева. Адукацыю атрымаў у Дваранскім пансіёне пры Санкт-Пецярбургскім універсітэце (1830). Да 1845 года быў на казённай службе.

Друкаваўся з 1834 года. Панаеў памёр 18 лютага (2 сакавіка) 1862 года ад разрыву сэрца на руках у сваёй жонкі Аўдоцці Якаўлеўны. Пахаваны на Фарфораўскіх могілках. У сярэдзіне 1930-х гг. перапахаваны на Літаратарскіх мастках.

Літаратура Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1