VSK-100 — беларуская аўтаматычная вінтоўка калібра 7,62x39 мм, распрацаваная кампаніяй «Белспецзнештэхніка» на базе АКМ. Вырабляецца ААТ «Кідма тэк».

Распрацоўка стала першым узорам беларускай стралковай зброі, прынятым на ўзбраеннеВ Госкомвоенпроме рассказали об испытаниях белорусского автомата VSK-100.

Гісторыя і характарыстыка У 2017 годзе ў ДВТУП «Белспецзнештэхніка» з даччыным прадпрыемствам ТАА «БСЗТ — новыя тэхналогіі» пачалі работы па стварэнні ў Беларусі вытворчасцей стралковай зброі і боепрыпасаў. Адным з новых распрацовак стаў карабін (аўтамат) VSK-100BP. Запуск вытворчасці пачаўся ў студзені 2020 года. Камплектуючыя да зброі вырабляюць у Мінску, а сама зборка праходзіць у вёсцы Станькава пад Дзяржынскам. Патроны 7,62x39 мм, прызначаныя для аўтамата, таксама вырабляюцца ў Беларусі, а менавіта ў Оршы.

У лістападзе 2020 года завяршыліся палявыя выпрабаванні стралковай зброі і боепрыпасаў. На працягу некалькіх тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна камандавання па спецыяльнай методыцы правяраліся аўтаматы VSK-100, VSK-100BP (бул-пап), патроны калібра 7,62х39, 9х19, а таксама пісталет ПВ-17.

Была праведзена адпрацоўка і на жывучасць ствала, калі пасля некалькіх тысяч стрэлаў VSK-100 тэставалі на дакладнасць і кучнасць бою. Акрамя асноўных пунктаў методыкі, аўтаматы правяраліся яшчэ па двух дадатковых. VSK-100 абсталёўваўся сошкамі і аптычнымі прыцэламі і ўжываўся, як пазаштатная замена снайперскай вінтоўкі, выкарыстоўваўся ён і ў варыянце лёгкага ручнога кулямёта. Вынікі стрэльбаў паказалі, што пры ўжыванні сошак і аптычных прыцэлаў характарыстыкі дакладнасці і кучнасці стральбы ў VSK-100 на дыстанцыі 100 метраў павялічваюцца да двух разоў.

У пачатку 2021 года прыняты на ўзбраенне беларускай армііВоеннослужащие 120-й отдельной гвардейской механизированной бригады испытали новое отечественное оружие і ўнутраных войскДелегация Росгвардии посетила спецподразделения ВВ и МВД Беларуси // СБ. Беларусь сегодня, 1 февраля 2021.

Варыяцыі Распрацавана мадэль пад патрон .223 Rem (5, 56x45 мм), якая атрымала найменне VSK-100-223Аўтамат VSK–100–223 калібра .223 Rem (5,56x45 мм) .

У чэрвені 2021 года прэзентавана мадыфікацыя SMAR-100BPM з кампаноўкай бул-пап.

Экспарт У верасні 2021 года прайшлі выпрабаванні аўтамата ў Інданезіі. На іх прысутнічаў намеснік камандуючага марской пяхотай брыгадны генерал Эндзі Супардзі. Зброя падвяргалася стральбе пасля апускання ў марскую ваду, бруд і пясок. Планавалася, што VSK-100-223 паступіць на ўзбраенне марской пяхотыВ сентябре этого года в Индонезии прошли испытания 5,56-мм автомата VSK-100-223..

У кастрычніку 406 адзінак VSK-100 паступілі на ўзбраенне паліцыі пакістанскай правінцыі Хайбер-Пахтунхва. Аўтаматы мясцовым паліцыянтам уручыў асабіста Генеральны інспектар паліцыі правінцыі Маазам Джа АнсарПервая партия белорусских автоматов VSK-100.

У маі 2026 года аўтаматы былі заўважаны ў байцоў Лівійскай нацыянальнай арміі на вучённях «Шчыт адзінства 2».

Спасылкі Револьвер для ФСБ и необычный калашников: что посмотреть на выставке MILEX-2019 // TUT.BY, 16 мая 2019 РЕПОРТАЖ: Карабины идут на экспорт: как в Беларуси производят стрелковое оружие // БЕЛТА, 18 января 2020 В Беларуси прошли испытания нового стрелкового оружия // СБ. Беларусь сегодня, 26 ноября 2020 Катэгорыя:Стралковая зброя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:Аўтаматы