Штутгарцкі ўніверсітэт () — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Штутгарт.

Агульная характарыстыка Штутгартскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1829 годзе і складаецца з 10 факультэтаў. Гэта адзін з найстарэйшых тэхнічных універсітэтаў Германіі з высокарэйтынгавымі праграмамі навучання, у прыватнасці, у галіне цывільнай, механічнай, прамысловай і электратэхнічнай інжынерыі. Ён з'яўляецца членам аб'яднання найбуйнейшых і найбольш вядомых нямецкіх тэхналагічных ВНУ. Універсітэт асабліва вядомы сваёй рэпутацыяй ў галіне перадавой аўтамабільнай тэхнікі, эфектыўнай прамысловай і аўтаматызаванай вытворчасці, праектавання тэхналагічных працэсаў, аэракасмічнай тэхнікі і інш.

Структура Факультэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Факультэт цывільнай і экалагічнай інжынерыі Факультэт хіміі Факультэт энергетыкі, тэхналагічных працэсаў і біяінжынерыі Факультэт камп'ютарных навук, электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій Факультэт аэракасмічнай інжынерыі і геадэзіі Факультэт інжынернага праектавання, тэхналогіі вытворчасці і аўтамабілебудавання Факультэт матэматыкі і фізікі Факультэт гуманітарных навук Факультэт менеджменту, эканомікі і сацыяльных навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Універсітэты Германіі