Ларс Арнэ Фроландэр (, нар., Будэн, Швецыя) — шведскі плывец, алімпійскі чэмпіён 2000 года, шматразовы чэмпіён свету, Еўропы і Швецыі. Усяго на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы заваяваў за кар’еру больш за 50 узнагарод. Сваю першую ўзнагароду на вышэйшым узроўні выйграў у 1992 годзе на Алімпіядзе ў Барселоне, апошнюю — у 2010 годзе на чэмпіянаце Еўропы ў Будапешце. Найбольш паспяховы адрэзак у кар’еры Ларса прыйшоўся на канец 1990-х — пачатак 2000-х.
Прадстаўляў Швецыю ў плаванні на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года, а таксама на гульнях 1996, 2000, 2004, 2008 і 2012 гадоў.
У 2000 годзе пасля перамогі на Алімпійскіх гульнях у Сіднеі быў удастоены залатога медаля Svenska Dagbladet, які ўручаецца найлепшаму спартсмену года ў Швецыі.
Катэгорыя:Плыўцы Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны свету па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны Еўропы па плаванні Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года Катэгорыя:Плыўцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года