Эрык Вальдэмар Лемінг (;  — , ) — шведскі лёгкаатлет, трохразовы чэмпіён летніх Алімпійскіх гульняў.

Лемінг спецыялізаваўся на кіданні дзіды, але на розных спаборніцтвах прымаў удзел у іншых дысцыплінах. На сваіх першых Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы ён заняў чацвёртае месца ў скачку ў вышыню, скачку з шастом і кіданні молата. Таксама ён стаў восьмым у кіданні дыска, 12-м у скачку ў даўжыню, а ў трайным скачку яго вынік невядомы.

На пазачарговай Алімпіядзе 1906 у Афінах Лемінг удзельнічаў ўжо ў дзевяці дысцыплінах, і выйграў чатыры медалі — залатую ў кіданні дзіды і бронзавыя ў штурханні ядра, дзесяцібор’і і перацягванні ліны. Аднак гэтыя медалі лічацца неафіцыйнымі, бо спаборніцтвы арганізоўваў не Міжнародны алімпійскі камітэт.

Праз два гады Лемінг удзельнічаў у Гульнях 1908 у Лондане, на якіх кіданне дзіды было афіцыйна ўключана ў праграму. Ён стаў двухразовым чэмпіёнам у кіданні дзіды двума рознымі стылямі, а таксама спаборнічаў у кіданні молата і дыска (таксама двума стылямі).

На сваёй апошняй Алімпіядзе 1912 у Стакгольме Лемінг абараніў свой тытул у кіданні дзіды, усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд, а таксама стаў чацвёртым у кіданні двума рукамі.

За сваю кар’еру Лемінг устанавіў пяць неафіцыйных рэкордаў свету ў кіданні дзіды. У 1912 годзе, пасля Алімпіяды, у Стакгольме ён паказаў вынік 62,34 м, і гэта стала першым афіцыйным рэкордам свету.

Катэгорыя:Кідальнікі кап’я Швецыі Катэгорыя:Лёгкаатлеты Швецыі Катэгорыя:Перацягвальнікі ліны Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1908 года Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1912 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1908 года Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1912 года