Агюст Перэ (; , Іксель, Бельгія — , Парыж, Францыя) — французскі архітэктар, піянер і лідар будаўніцтва з жалезабетону, прадпрымальнік і педагог. Гаўра, амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны, у 2005 годзе абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАLe Havre, the City Rebuilt by Auguste Perret.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і каменячоса, уладальніка паспяховага бізнесу ў Парыжы. Вывучаў архітэктуру ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, выдатна вучыўся, але пакінуў яе, не атрымаўшы дыплома, і стаў працаваць у сямейным бізнесе. У 1904 годзе пабудаваў жылы дом па адрасе 25bis, rue Benjamin Franklin у Парыжы, напэўна, першы жылы дом з жалезабетону. У 1905 годзе сумесна з братамі Гюставам (таксама архітэктарам, сааўтарам большасці праектаў Агюста) і Клодам заснаваў фірму, якая спецыялізавалася на будаўніцтве з жалезабетону. У гэтай фірме ў 1909 годзе некалькі месяцаў працаваў і вывучаў асновы тэхнічнага чарчэння Ле Карбюзье.

У 1913 годзе па праекце Перэ ўзведзены будынак Тэатра Елісейскіх палёў — выдатны ўзор пачаткаў стылю ар-дэко, які прынёс архітэктару вядомасць. Перэ будуе прамысловыя і жылыя будынкі, дамы-студыі для мастакоў і скульптараў, цэрквы. у (1922—1923) была першым храмам Францыі, цалкам пабудаваным з жалезабетону. У 1931 годзе ўдзельнічаў у конкурсе на праект Палаца Саветаў у СССРPalais des Soviets de l’URSS, Moscou : concours. 1931.

З 1923 года кіраваў спецыялізаванай на бетоне майстэрняй пры Школе прыгожых мастацтваў. З 1928 года выкладаў у спецыяльнай школе архітэктуры. З 1943 года кіраваў Асацыяцыяй архітэктараў і выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў. Пасля Другой сусветнай вайны атрымаў заказ на аднаўленне цэнтральнай часткі разбуранага Гаўра. Памёр у 1954 годзе, праз два гады пасля смерці брата Гюстава. Будаўніцтва ў Гаўры па праектах Перэ працягвалася да 1964 года.

Пасля смерці Агюста Перэ лічылі найзначнейшым архітэктарам Францыі, параўноўвалі з Ле Карбюзье, а потым надоўга забылі. Толькі ў 1985 годзе пасля публікацыі кнігі Джозэфа Абрама (Joseph Abram) творчасць майстра зноў адкрыта для грамадства. У 1990-я гады спадчына братоў Перэ грунтоўна вывучана, У пачатку 2000-х гадоў выйшла некалькі манаграфій, прысвечаных Перэ, а ў 2002—2004 гадах арганізавана перасоўная выстава «Перэ, паэтыка бетону». Урэшце, ЮНЕСКА ацаніла рэканструкцыю Гаўра як выдатны прыклад архітэктуры і гарадскога планавання ў пасляваенным будаўніцтве і 15 ліпеня 2005 года ўнесла Гаўр у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны.

Выбраныя будынкі

Жылы дом 34-34bis, rue Sorbier (фр.), Парыж, 1898. Жылы дом 119, av de Wagram (фр.), Парыж, 1902. Жылы дом 83, av Niel (фр.)/50 rue Rennequin (фр.), Парыж, 1904. Жылы дом 25bis, rue Benjamin Franklin (фр.), Парыж, 1904. Жылы дом 48bis, rue Raynouard (фр.), Парыж, 1906. Аўтамабільны гараж 51, rue de Ponthieu (фр.), ПарыжGarage automobile, rue de Ponthieu, Paris 8e. 1906—1907, 1907 (знесены ў 1970) Тэатр Елісейскіх палёў, 15, авеню Мантэнь, Парыж, 1913. Надмагілле Madeleine Dauphin-Dornès, жонкі мастака , на могілках Манпарнас, 1913. Царква Маці Божай у Ле-Рэнсі 83, av de la Résistance, Le Raincy, 1922—1923. Жылы дом bd de Stalingrad, Grand Quevilly, Rouen, 1923. Прыватны гатэль па адрасе 8, rue Nansouty / 2, плошча Мансуры (фр.), Парыж, 1923. ў парку Поль-Містраль у Грэноблі — 95-метровая вежа, пабудаваная з жалезабетону для Міжнароднай выставы 1925 года. Царква Сен-Тэрэз ў Манманьі, Валь-д’уаз, 1925—1926. Дом мастака і скульптара Жоржа Брака, дом 6, вуліца Жоржа Брака (фр.), Парыж, 1927. Капліца дэ ла Каламб'ер у Шалон-сюр-Сон, дом 72, rue d’Autun, 1928—1929. Канцэртная зала для Нармальнай школы музыкі, дом 78, rue Cardinet (фр.), Парыж, 1928—1929. Дом скульптара Ханы Арловай па адрасе 7bis, villa Seurat (фр.), Парыж, 1929. Жылы дом з офісамі 51-55, Rue Raynouard, Парыж, 1929—1932. У гэтым доме Перэ пасяліўся адразу пасля заканчэння будаўніцтва і жыў да канца жыцця. Будынак Міністэрства ВМФ 8, bd Victor / 2-4, av de la Porte de Sèvres, Парыж, 1931—1956Фотаздымак будынка Міністэрства ВМФ . Музей Міністэрства грамадскіх работ, цяпер Сацыяльны і эканамічны савет Францыі place d’iéna, Парыж, 1936—1948. Чыгуначны і аўтавакзал ў Ам’ене, 1942—1951. «Вежа Перэ» — жылы будынак з офісамі ў Ам’ене, 1942—1951; 104-метровы (27 паверхаў) хмарачос, працяглы час найвышэйшы будынак Заходняй Еўропы. Гаўра, 1945—1955. Музей прыгожых мастацтваў ў Сан-Паўлу, Бразілія, 1947—1949.

Галерэя

Узнагароды

, 1948 — штогадовая ўзнагарода Каралеўскага інстытута брытанскіх архітэктараў за ўклад у міжнародную архітэктуру. , 1952 — узнагароду прысуджаюць за значны ўклад, які аказаў уплыў на тэорыю і практыку архітэктуры.

Памяць

24 мая 1950 года па ініцыятыве Бельгійскага таварыства гарадскіх планіроўшчыкаў і архітэктараў-мадэрністаў (Belgian Society of Town Planners and Modernist Architects) на доме, дзе нарадзіўся Агюст Перэ, усталявана мемарыяльная дошка. Мемарыяльная дошка ўсталявана на доме па адрасе 51-55, de la rue Raynouard, дзе архітэктар жыў з 1932 года і да смерці. У 1971 годзе ў Парыжы ў гонар Агюста Перэ названа .

Спасылкі

Фонд Перэ, поўны каталог праектаў</span> Фатаграфіі пабудоў Фатаграфіі пабудоў

Катэгорыя:Архітэктары Парыжа Катэгорыя:Архітэктары Францыі