Васіль Міхайлавіч Севяргі́н (;  — ) — расійскі мінералог, хімік, асветнік. Прафесар і член Імператарскай акадэміі навук (1793).

Біяграфія В. М. Севяргін нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Атрымаў хатнюю адукацыю і ў 1776 годзе паступіў у Акадэмічную гімназію. Гімназію скончыў у 1784 годзе і паступіў у Акадэмічны ўніверсітэт. У 1785 годзе па рэкамендацыі К. Р. Дашкавай і І. І. Ляпёхіна быў накіраваны на вучобу ў Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў мінералогію, горную справу, хімію, фізіку і геаграфію пад кіраўніцтвам прафесара І. Ф. Гмеліна. У 1789 годзе вярнуўся ў Саект-Пецярбург і паспяхова здаў экзамены. Быў абраны ад'юнктам па мінералогіі Імператарскай Акадэміі навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, з 1792 года чытаў лекцыі па мінералогіі. У 1796—1803 гадах выкладаў у Медыка-хірургічным вучылішчы і ў 1798—1801 гадах у Горным вучылішчы.

Навуковая дзейнасць Асноўныя навуковыя працы В. М. Севяргіна прысвечаны мінералогіі, агульнай і неарганічнай хіміі, хімічнай тэхналогіі. Развіў хімічны напрамак у мінералогіі, сфармуляваў (у 1798 годзе) паняцце аб парагенезісе (сумежнасці мінералаў), прапанаваў спосаб колькаснага аналізу, заснаваны на параўнанні інтэнсіўнасці афарбоўкі раствораў. Прымаў удзел у распрацоўцы рускай навуковай тэрміналогіі па хіміі, батаніцы, мінералогіі. Займаўся апісаннем ўласцівасцей руд, будаўнічых матэрыялаў, крыніц мінеральных вод. Перакладаў з замежных моў публікацыі аб арганізацыі горна-металургічных прадпрыемстваў. Правёў вялікую працу па сістэматызацыі мінералагічных калекцый Акадэміі навук і Вольнага эканамічнага таварыства, склаў вопіс усіх мінералаў КунсткамерыСевергин Василий Михайлович // Информационная система «История геологии и горного дела» . Дзякуючы намаганням В. М. Севяргіна ў 1820 годзе быў адкрыты мінералагічны кабінет Кунсткамеры.

Аўтар каля 250 навуковых прац.

Уваходзіў у склад навуковых таварыстваў Гётынгенскага (1795), Енскага (1798) універсітэтаў, Шведскай акадэміі навук (1801). Стваральнік і галоўны рэдактар часопіса «Технологический журнал».

Узнагароды і званні Ордэны Святой Ганнны 2-й ступені (1801, 1808) Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені (1805) Ганаровы член Імператарскага Маскоўскага таварыства выпрабавальнікаў прыроды (1805), Імператарскага мінералагічнага таварыства ў Санкт-Пецярбургу (1817), Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта (1819).

Памяць Імем В. М. Севяргіна названы вулкан, бухта і праліў Вялікай Курыльскай грады, мінерал з групы аксініту.

Літаратура

Спасылкі

Малахова И. Г. Севергин Василий Михайлович // Информационная система «История геологии и горного дела»

Катэгорыя:Геолагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мінералогі Расіі Катэгорыя:Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук