Ларс Штындль (; 26 жніўня 1988) — нямецкі футбаліст, атакуючы паўабаронца клуба «Карлсруэ» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Германіі.

Клубня кар’ера З’яўляючыся ўраджэнцам Шпаера, Штындль далучыўся да юнацкай акадэміі клуба «Карлсруэ». Менавіта ў шэрагах гэтага клуба ігрок дэбютаваў у Бундэслізе, выйшаўшы на замену на 81-й хвіліне ў матчы супраць франкфурцкага «Айнтрахта». Матч праходзіў 15 сакавіка 2008 года, а ўжо ў канцы года 29 лістапада паўабаронца ўпершыню адзначыўся голам у прафесійнай кар’еры, паклаўшы мяч у браму «Гановера 96».

У 2010 годзе Штындль далучыўся да складу «Гановера 96», правёўшы ў клубе пяць гадоў.

25 сакавіка 2015 года стала вядома, што па заканчэнні сезона футбаліст далучыцца да шэрагаў мёнхенгладбахскай «Барусіі»«Lars Stindl wechselt nach Gladbach». DFL.. У новым клубе Штындль дэбютаваў 8 жніўня 2015 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Санкт-Паўлі», адразу адзначыўшыся двойчы і дапамогшы клубу атрымаць перамогу з лікам 4:1«Stindl leitet Gladbacher Wende ein». Kicker.. Праз год ігрок быў абраны капітанам каманды пасля таго, як папярэдні капітан Марцін Штранцль і яго зменнік Граніт Джака сышлі з клуба.

У красавіку 2023 года было абвешчана, што Штындль пакіне «Барусію» па заканчэнні кантракта пасля сезона 2022/23 і вернецца ў «Карлсруэ».

Дасягненні Германія: Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Карлсруэ II Катэгорыя:Ігракі ФК Карлсруэ Катэгорыя:Ігракі ФК Гановер 96 Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах