Бабро́ўка — рака (канал) у Беларусі, у Слаўгарадскім і Быхаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Дняпро.
Даўжыня 27 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жарэлы Слаўгарадскага раёна, упадае ў Дняпро за 2 км на захад ад вёскі Сялец Быхаўскага раёна. Вадазбор нізінны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Слаўгарадскага раёна Катэгорыя:Рэкі Быхаўскага раёна