«Трыбуна» (by.tribuna.com, першапачатковая назва goals.by) — найбуйнейшы беларускі спартыўны вэб-партал. Сайт змяшчае спецыялізаваныя раздзелы і сервісы: статыстыку, расклад гульняў, турнірныя табліцы, блогі чытачоў, статусы. Галоўны рэдактар — Алег Гаруновіч.
Гісторыя 11 чэрвеня 2010 года быў заснаваны Максімам Беразінскім пад назвай Goals.by.
У 2014 годзе ўвайшоў у холдынг Tribuna Digital, які ўключыў у сябе вядучы расійскі спартыўны сайт і . З таго часу партал працуе па адрасе by.tribuna.com.
У лютым 2020 года беларуская «Трыбуна» вырашыла развівацца аўтаномна, у той час як уладальнікі кампаніі прадалі сайт інвестыцыйнаму фонду Аляксея Нячаеваhttps://by.tribuna.com/others/1094325010-tribunacom-v-belarusi-prodolzhit-razvivatsya-bez-uchastiya-sportsru.html.
Рэпрэсіі (2020—2021) Са жніўня 2020 года сайт «Трыбуны» заблакаваны ў Беларусі.
Журналіст выдання Дзмітрый Руто быў затрыманы 1 чэрвеня 2021 года за бел-чырвона-белы шалік у аўто і асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту.
Журналіст Аляксандр Івулін быў арыштаваны 15 лістапада 2020 года ў Мінску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі. 30 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП. 3 чэрвеня 2021 года быў затрыманы зноў. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сцяг на акне кватэры паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Блізнюк). Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што журналіст абвінавачваецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 5 ліпеня 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным зняволеным.
6 жніўня 2021 года прызнаў матэрыялы «Трыбуны» экстрэмісцкімі. Рашэнне было прынята па хадайніцтве ГУБАЗіК, якое ўгледзіла ў іх «матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці».
У снежні 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь абвясціла «Трыбуну» экстрэмісцкім фарміраваннем.
Вядомыя аўтары Аляксандр Івулін Андрэй Маслоўскі (2010—2021)
Спасылкі
by.tribuna.com у VK by.tribuna.com у Instagram by.tribuna.com у Telegram
Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя сайты Катэгорыя:Сайты Беларусі