Давід Лівінгстан () (, Блантайр, каля Глазга — ) — шатландскі місіянер, даследчык Афрыкі, па адукацыі медык.

У 1840 годзе пасланы Лонданскім місіянерскім таварыствам у Паўднёвую Амерыку. З 1840 года зрабіў некалькі працяглых падарожжаў па Паўднёвай і Цэнтральнай Афрыцы і даследаваў вялікую тэрыторыю ад Кейптаўна да экватара і ад Атлантычнага акіяна да Індыйскага акіяна. Перайшоў пустыню Калахары і адкрыў возера Нгамі; абследаваў басейн ракі Замбезі, адкрыў раку Луалаба, вадаспад Вікторыя, азёры Бангвеулу, Шырва, Ньяса і іншыя. Разам з Г. Стэнлі даследаваў возера Танганьіка. Усе маршруты нанёс на карту. Сабраў вялікі навуковы матэрыял аб прыродзе і насельніцтве Паўднёвай Афрыкі.

Імем Лівінгстана названы горад у Замбіі, вадаспады на рацэ Конга і горы. Каля горада Табора (Танзанія) знаходзіцца дом-музей Д. ЛівінгстанаАфрика: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 422. — 671 с. с илл..

Гл. таксама Горад Уджыджы

Літаратура

Катэгорыя:Медыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Даследчыкі Афрыкі Катэгорыя:Падарожнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Падарожнікі Шатландыі Катэгорыя:Пісьменнікі-ўрачы