Лімфагрануламатоз (хвароба Ходжкіна, лімфома Ходжкіна) — злаякаснае новаўтварэнне лімфоіднай тканкі. Апісаны англійскім урачом Т. Ходжкіным у 1832 годзе. Паходжанне невядома. Часцей хварэюць дзеці і маладыя людзі.
Адрозніваюць 4 стадыі лімфагрануламатоза: лакалізаваная — пашкоджанне аднаго або некалькіх сумежных груп лімфавузлоў рэгіянарная — пашкоджанне розных груп несумежных лімфавузлоў з аднаго боку дыяфрагмы (у грудной або брушной поласцях) генералізаваная — пашкоджанне толькі лімфтычнай сістэмы (лімфатычныя вузлы, селязёнка, міндаліны і г. д.) дысемінаваная — пашкоджанне усёй лімфтычнай сістэмы і ўнутраных органаў (лёгкіх, печані, нырак, касцей, мяккіх тканак, скуры і г.д.).
Лімфагрануламатоз можа працякаць з мясцовымі сімптомамі (павелічэнне лімфавузлоў) і з прыкметамі агульнай інтаксікацыі (павышэнне тэмпературы цела, хвалепадобная ліхаманка, адсутнасць апетыту, зніжэнне масы цела, сверб скуры, падскурныя кровазліцці, жаўтуха і інш.).
Лячэнне — комплексная хіміяпрамянёвая тэрапія.
Літаратура
Катэгорыя:Мікабактэрыяльныя інфекцыі Катэгорыя:Гемабластозы