Надзе́я Анато́леўна Міку́ліч (нар. 14 студзеня 1953, пас. Цукровы Завод, Гродзенская вобласць) — беларуская спявачка, кампазітарка. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Навучалася ў Гродзенскім музычна-педагагічным вучылішчы, займалася баскетболам, выступала ў жаночым вакальна-інструментальным ансамблі «Чараўніцы»Надежда Микулич: теперь на сцену попадают после кастинга, а не после прослушивания // naviny.by, Оксана ЯНОВСКАЯ, 24.04.2010.
У 1972—1980 была вакалісткай ВІА «Верасы». Стала першай выканаўцай песні Эдуарда Ханка «Малиновки заслыша голосок», а таксама «Любишь не любишь», «Чур-чура», «Зарянка», «Я живу в заповедном краю», «Пусть будет мир цветным» («Белым будь снег и чистым»), вельмі папулярных у СССР на пачатку 1980-х гадоў.
З ансамблю Надзея сышла ў дэкрэтны адпачынак, але назад ужо не вярнулася. Голас на пэўны час знік, пасля вярнуўшыся ўжо больш нізкім.
Надзея Мікуліч выконвае песні беларускіх, расійскіх кампазітараў і ўласныя. Сярод апошніх — «Ой, бяда», «Тем, кто любит», «Родимый дом», «Только мама» і іншыя. З песняй «Ксеня» Уладзіміра Будніка, якую шмат хто лічыць народнай, Надзея Мікуліч стала дыпламанткай Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
Выпусціла 4 аўдыёальбомы, 3 кампакт-дыскі.
Член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Сям’я Муж Надзеі Барыс Белы працаваў адміністратарам калектыву «Верасы». Цяпер выступае на сольных канцэртах, часам разам з Рыгорам Палішчуком.
Дыскаграфія «Тем, кто любит» (2005) «Святая муза» (2008) «Я вернусь» (2008)
Літаратура
Спасылкі Девушка из «Верасов» Надежда Микулич: «Я родила ребёнка и лишилась голоса…» // «Комсомольская правда», Антон ЛУБНЕВСКИЙ, 22.01.2009
Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларусі Катэгорыя:Верасы